Імя на беларускай мове:   Крывіцкі Анатоль Аляксандравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (??.??.1937, г. п. Круглае, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць — 08.05.2003).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Кривицкий Анатолий Александрович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Магілёўскага педінстытута. Служыў у арміі, настаўнічаў на Магілёўшчыне. У 1965 г. пераехаў у Салігорск, працаваў у камсамоле, выкладчыкам у прафтэхвучылішчы, журналістам у раённай газеце "Шахцер", настаўнікам у сярэдняй школе горада. Вершы пісаў са студэнцкіх гадоў. Друкаваўся на старонках салігорскай і круглянскай раённых газет, а таксама ў часопісе "Маладосць", альманахах "Дзень паэзіі" і іншых перыядычных выданнях. Выдаў паэтычныя зборнікі "Давер" і "Глыбіня". Асноўным зместам паэм і вершаў Анатоля Крывіцкага з’яўляецца чалавек працы і яго дасягненні. Звяртаўся аўтар і да тэмы кроўнага радства з зямлёй бацькоў, з яе гісторыяй, з верай у дабрыню і прызначэнне чалавека на зямлі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: