Імя на беларускай мове:   Кобец-Філімонава Алена Рыгораўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (13.10.1932, г. п. Круглае, Магілёўская вобласць — 15 чэрвеня 2013, Мінск).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1965)
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Кобец-Филимонова Елена Григорьевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Дачка пачынальніка беларускай савецкай драматургіі Рыгора Кобеца. Да школьнага ўзросту жыла ў сваякоў у г. п. Круглае і г. Бялынічы. Пасля вызвалення Беларусі жыла ў Мінску. У 1952 г.скончыла школу-дзесяцігодку імя Л. Александроўскай. З 1953 г. працавала выкладчыцай музыкі дзіцячага фартэпіяннага гуртка ў Доме афіцэраў. У 1954-1955 гг. займалася ў музычным вучылішчы пры кансерваторыі імя Рымскага-Корсакава (г. Ленінград). Працавала выкладчыцай музычнай школы г. Выбарга Ленінградскай вобласці, потым у Краявым Доме настаўніка. У 1956-1957 гг. працавала ў дзіцячай музычнай школе ў Стаўрапалі. З 1958-1964 гг. выкладала музыку ў Цэнтральнай дзіцячай музычнай школе г. Мінска. У 1964—1966 гг. у сувязі з камандзіроўкай мужа жыла ў Грэцыі, вучылася ў Афінскай кансерваторыі, брала платныя ўрокі. У 1969 г. скончыла аддзяленне Беларускай дзяржкансерваторыі імя Луначарскага па класу фартэпіяна, у 1971 г. — Вышэйшыя літаратурныя курсы пры літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Працавала рэдактарам кінастудыі "Беларусьфільм", рэдактарам выдавецтва "Юнацтва" (1981-1983 гг.). Друкавацца пачала з 1959 г. У часопісе "Вясёлка" была надрукавана казка "Песня больш не хлусіць". У 1971 г. у часопісе "Беларусь" быў змешчаны артыкул А.Р. Кобец-Філімонавай "На рыбаковым возеры" аб жыхары в. Паўлова Круглянскага раёна М.А. Рыбакове. У 1973 г. у Маскве выйшла першая аповесць А. Кобец-Філімонавай "Жаваранкі над Хатынню", пабудаваная на дакументальнай аснове. У 1973 г. разам з будаўнічым атрадам ПТВ чыгуначнікаў была на камсамольскай будоўлі ў адным з саўгасаў краіны, у выніку з’явілася аповесць "Блакітны экспрэс". У 1978 г. ездзіла ў творчую камандзіроўку ў Забайкалле і напісала мастацкі твор пра будаўнікоў БАМа "Агні за перавалам". У 1973 г. па сцэнарыю А. Кобец-Філімонавай пастаўлены мультфільм "Вася Буслік і яго сябры" ("Беларусьфільм"). Яна аўтар драматычных твораў (п’есу "Блакітны экспрэс" паставіў Мінскі Тэатр юнага гледача), складальнік (у суаўтарстве) зборніка беларускай паэзіі "Земля с лазурными очами", аўтар нарысаў пра Грэцыю "У каралеўстве… але не казачным", мастацкіх перакладаў з грэчаскай паэзіі ("Макронісас" Я. Рыцаса), вершаў, якія адрасаваны пераважна дзяцям. Творы пісьменніцы ўключаны ў зборнікі "Кніжка-малышка", "Вяснянка", "Верасок", "Сказки белорусских писателей", "Песенки-чудесенки", аўтарскі зборнік В. Сярых "Певунок". Творы перакладаліся на замежныя мовы. З’яўлялася Прэзідэнтам асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій, садзейнічала выданню ўспамінаў ахвяр ГУЛАГа. У апошнія гады пісьменніца шмат зрабіла для ўзнаўлення памяці пра бацьку — драматурга Рыгора Кобеца. Як вынік — выданне "Выбраных твораў" аўтара сцэнарыяў легендарных фільмаў 1930-х гадоў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: