Імя на беларускай мове:   Карпечанка Міхась Аляксеевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (14.11.1959, в. Болін, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць – 13.04.2021).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, журналіст, краязнаўца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў (1987 – 2006) ГА "Бялыніцкае краязнаўчае таварыства", грамадскай ініцыятывы "Асацыяцыя краязнаўцаў малых мястэчак Магілёўшчыны" (2005). Лаўрэат спецыяльнай прэміі Бялыніцкага райвыканкама імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, прэміі Магілёўскага аблвыканкама "Чалавек года – 2010".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Карпеченко Михаил Алексеевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Міхась Аляксеевіч Карпечанка – беларускі пісьменнік, журналіст, краязнаўца. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Скончыў Наваельнінскую сярэднюю школу, Барысаўскае ГПТВ № 62 будаўнікоў, філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працаваў на будоўлях Маладзечна і Мінска, у рэдакцыях Чэрыкаўскай і Бялыніцкай раённых газет, рэдактарам раённай газеты "Зара над Друццю". Першую заметку надрукаваў у Краснапольскай райгазеце "Чырвоны сцяг" (1980). З гэтага ж часу пачаў стала і мэтанакіравана займацца краязнаўствам. На старонках газет змясціў некалькі дзясяткаў артыкулаў, прысвечаных гісторыі Краснапольскага, Чэрыкаўскага, Бялыніцкага раёнаў. Асабліва цікавіцца дарэвалюцыйнай гісторыяй. Піша вершы, займаецца літаратурнай крытыкай, даследуе псіхалагічны стан чалавека, які патрапіў у найскладанейшыя жыццёвыя сітуацыі. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі членаў універсітэцкага літаб’яднання "Вусны" (1985), даведніка "Бялыніцкі мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі" (1990), які з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай не толькі музея, але і ўсяго Бялыніцкага раёна, зборніка твораў літаратараў Прыдруцкага краю "Праменьчык сонца ў душы маёй" (2005), абласнога альманаха "Прыдняпроўе : Магілёўшчына літаратурная". У 2011 г. Міхась Карпечанка стаў укладальнікам і аўтарам праекта "Бялыніччына : краязнаўчы энцыклапедычны даведнік ", над якім калектыў журналістаў працаваў больш за тры гады, па драбніцах збіраючы звесткі аб гісторыі і сучасным жыцці краю і яго выдатных людзях. У 1995 г. выходзіць кніга Міхася Карпечанкі "Згукі мінуўшчыны" з падзагалоўкам "Бялыніцкі раён у пытаннях і адказах". Гэта вынік яго нястомнай працы як журналіста, як краязнаўца, а яшчэ, як вельмі нераўнадушнага і адказнага за нашу гісторыю і спадчыну чалавека. І сведчаннем гэтага стаў выхад у свет дзвюх кніг: краязнаўчага нарыса "Галоўчын" (1998) і храналогіі Бялыніцкага раёна "Вочы гісторыі" (2002). Міхась Карпечанка з’яўляецца аўтарам кніг "Дачка волі" (2001), "На скрыжаванні болю і надзеі" (2006), "Повязь пакаленняў" (2007), "Уздоўж стромы" (2007), "Іржа" (2009). Праявіў сябе не толькі як аўтар прозы і паэзіі, але і як драматург.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: