Імя на беларускай мове:   Кантылёў Яўген Якаўлевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (02.04.1938, в. Елькаўшчына, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць – 2008).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Контылев Евгений Яковлевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У гады вайны жыў разам з маці ў в. Ляхаўшчына Мінскага раёна (былога — Заслаўскага). Скончыў Масюкоўскую сямігодку, Мінскі лесатэхнічны тэхнікум, факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (1969 г.). З 1956 г. працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній, эксперыментальным заводзе Акадэміі навук, у цэнтральным тэхналагічным інстытуце, Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Працаваў у інстытуце Тэхнічнай кібернэтыкі АНБ на пасадзе вядучага канструктара. У гэтай установе надрукаваў два дзесяткі навуковых артыкулаў, выдаў у суаўтарстве навукова-папулярную брашуру "Инженер осваивает ЭВМ", манаграфію "Деятельность инженера-оператора в системе автоматизированного проектирования", абараніў дысертацыю па псіхалогіі працы і інжынернай псіхалогіі. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Навукова-даследчага інстытута працы Міністэрства працы РБ. З 1987 г. распачаў літаратурную дзейнасць з публікацый апавяданняў у часопісах "Маладосць", "Полымя". Выступаў з карэспандэнцыямі і нарысамі ў рэспубліканскім друку. Падрыхтаваў да друку кнігу "Распячатка чорнай скрынкі", якую выдаў у выдавецтве "Мастацкая літаратура", часопісны варыянт аповесці быў надрукаваны ў "Маладосці".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: