Імя на беларускай мове:   Дзеравянка Аляксандр Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (??.??.1937, в. Шчыток, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Деревянко Александр Михайлович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Закончыў Шапялевіцкую сярэднюю школу, Буйнічскае вучылішча механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў на будоўлі. Завочна атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Працаваў у шматтыражцы, потым — у органах унутраных спраў. Атрымаў званне маёра міліцыі. Працаваў вядучым спецыялістам рэдакцыйнага персаналу газеты "Звязда". У 1997 г. выйшаў зборнік яго апавяданняў, нарысаў, замалёвак "І сонца ўзыходзіла весялей". Героі твораў Аляксандра Дзеравянкі — людзі з рэальнага жыцця. Тут яму не давялося нічога ні выдумляць, ні дадаваць. Пра адных аўтар расказвае з цеплынёй і сімпатыяй, іншым выносіць свой грамадзянскі суровы вердыкт. І можна не сумнявацца, што гэтыя сімпатыі і антыпатыі падзеліць з аўтарам кожны, хто прачытае гэтую кніжку. Друкаваўся ў газеце "Сельскае жыццё". У 2013 г. выйшла кніга "Шчыток. Вайна: акупацыя вачамі дзіцяці". Гэта ўспаміны аб вайне не ў маштабах краіны, а ў межах адной асобнай вёскі – вёскі Шчыток Круглянскага раёна, якія аўтар паказвае праз уражанні дзіцяці ад дзеянняў партызан і фашыстаў. Жыве ў г. Мінску.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: