Імя на беларускай мове:   Бяляцкі Віктар Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (25.4.1954, в. Філатава, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Беляцкий Виктор Иванович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Скончыў Жыліцкі саўгас-тэхнікум, Магілёўскае культурна-асветніцкае вучылішча. Вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце імя А. Куляшова на факультэце беларускай мовы і літаратуры. Працаваў на розных пасадах. З 1982 г. – старшы піянерважаты ў школе. У 1996 г. скончыў Беларускі ўніверсітэт культуры. Зараз працуе ў раённым Доме культуры метадыстам па рабоце з дзецьмі і моладдзю. Першы верш "Друць" быў надрукаваны ў 1977 г. у раённай газеце "Сельскае жыццё". Друкаваўся ў часопісах "Маладосць", "Беларусь", газетах "Літаратура і мастацтва", "Магілёўская праўда". Некаторыя яго вершы змешчаны ў калектыўным зборніку "Друцкія зарніцы", які выйшаў у 1996 г. Таксама друкаваўся ў зборніку "Гімн жыццю". У 1987 г. па лініі абласнога саюза пісьменнікаў быў удзельнікам нарады "Дружба народаў – дружба літаратур". У асноўным вершы піша на беларускай мове. Галоўныя тэмы яго творчасці — тэма Радзімы, любові да матулі і блізкіх людзей, да роднай Кругляншчыны, асэнсаванне свайго месца ў жыцці. А яшчэ — незагойны боль аб тых, хто загінуў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прывабліваюць сваім лірызмам паэтычныя радкі, у якіх апісваецца прыгажосць роднай прыроды, светлыя пачуцці кахання і сяброўства. Жыве ў г.п. Круглае.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: