Імя на беларускай мове:   Бурносаў Васіль Емяльянавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (18.08.1914, в. Зелянькова, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць — 19.07.1984, Мінск, пахаваны на Паўночных могілках).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Крытык, літаратуразнаўца, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Бурносов Василий Емельянович
Псеўданімы:  
Творчасць:   З сялянскай сям’і. Працаваў калгаснікам, потым брыгадзірам, старшынёй калгаса (1933-1934 гг.), пазней – токарам на аўтарамонтным заводзе ў Магілёве. У 1936 г. дэбютаваў у друку. Выступаў з артыкуламі па метадалагічных пытаннях крытыкі і літаратуразнаўства, адстойваў прынцыпы партыйнасці і народнасці літаратуры, заклікаў да праўдзівасці і паўнаты вобразнага адлюстравання жыцця, арыентаваў пісьменнікаў на засваенне і крытычнае выкарыстанне класічных літаратурных традыцый. У 1939 г. скончыў Мінскі Камуністычны інстытут журналістыкі. Член КПСС з 1940 г. Працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абароне Масквы, ваяваў у 1-й Гомельскай партызанскай брыгадзе. Працаваў рэдактарам газеты "Смерць акупантам". Выступаў у падпольным друку як журналіст і паэт. З 1942 г. працаваў інструктарам ЦК ВЛКСМ, з 1943 г. – намеснікам рэдактара газеты "Чырвоная змена". У 1944-1947 гг. – карэспандэнт газеты "Правда" па Беларускай ССР. Літаратурна-крытычную дзейнасць В. Бурносаў пачаў у 1947 г. У газетах "Звязда", "Літаратура і мастацтва", "Советская Белоруссия", часопісах "Камуніст Беларусі", "Полымя", "Беларусь", "Народная асвета" змяшчаў рэцензіі на кнігі крытыкаў і літаратуразнаўцаў. Склаў зборнік мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў пра Беларусь "Наша рэспубліка", апублікаваў шэраг артыкулаў пра творчасць рускіх і беларускіх пісьменнікаў – Л. Талстога, М. Гогаля, М. Горкага, Я. Купалы, П. Броўкі, М. Лынькова, А. Куляшова і іншых. Разам з М. Пацёмкіным зрабіў літаратурны запіс успамінаў С.Г. Жуніна, якія склалі кнігу "От Днепра до Буга", прысвечаную баявому шляху 8-й партызанскай брыгады. З 1947 г. загадваў рэдакцыяй мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР, аддзелам крытыкі ў часопісе "Полымя", працаваў намеснікам рэдактара часопіса "Камуніст Беларусі", адказным сакратаром газеты "Літаратура і мастацтва". Быў супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, галоўным рэдактарам выдавецтва БДУ, старшым рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". З 1951 г. – Член Саюза пісьменнікаў СССР.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: