Імя на беларускай мове:   Арлоў Сяргей Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (01.09.1945, в. Елькаўшчына, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Орлов Сергей Михайлович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Закончыў журналісцкае аддзяленне ВПШ у Мінску. Нейкі час быў інструктарам райкама. У 1975 г. быў прызваны ў армію на пасаду зампаліта роты. Пасля звальнення ў запас працаваў у газеце "Калійшчык Салігорска". Праз шэсць год вярнуўся на Радзіму, у Круглае, дзе займаўся будаўнічай справай. Не забываў журналістыку і паэзію, друкаваўся ў газеце "Сельскае жыццё". Зараз на пенсіі. Сяргей Міхайлавіч піша толькі вершы і прозу. Гэты чалавек валодае тонкім пачуццём гумару, з-пад яго пяра выходзяць гумарэскі, сюжэты для напісання якіх аўтар бярэ з жыцця. Але галоўнае месца ў творчасці займае паэзія. Вершы, напісаныя сакавітай беларускай мовай, прысвечаны тэме вайны, кахання, роднай вёсцы і землякам. Піша на беларускай і рускай мовах.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: