Імя на беларускай мове:   Карпечанка Васіль Васільевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (7.01.1925, в. Будзішча, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць – 30.08.2005).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, перакладчык, публіцыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджаны ордэнамі Славы ІІІ ступені, Айчыннай вайны І ступені, медалём "За отвагу", "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг." і іншымі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Карпеченко Василий Васильевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Васіль Васільевіч Карпечанка – беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Друкавацца пачаў з 1953 г. Першы паэтычны зборнік "Сонейка ўзышло" выйшаў у 1961 г., які склалі вершы для дзяцей. Натхнёны педагагічнай дзейнасцю на паэтычную творчасць Васіль Карпечанка выдаў зборнікі дзіцячых вершаў "Крылаты будзільнік" (1998), "Залатыя промні" (1999) і інш. Многія вершы ўключаны ў школьныя падручнікі для малодшых класаў "Верасок", "Кніжка-малышка", "Ад вясны да вясны"(падручнікі"Роднае слова", "Беларуская мова", "Буквар"). За гады літаратурнай творчасці Васіль Карпечанка напісаў шмат вершаў i апавяданняў, арыентаваных на дарослага чытача, якія ўключаны ў зборнікі "Я родам з Будзішча" (1994), "Споведзь збалелай душы" (1994), "Вярхом на ўрагане" (1996), "Боль" (1998), "Назаўсёды" (2002).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: