Імя на беларускай мове:   Яцкоў Мікалай Адамавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (22.05.1959, г. Магілёў)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, публіцыст, перакладчык, кампазітар-песеннік
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, грамадскі дзеяч
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Яцков Николай Адамович
Псеўданімы:   Адам Доман, Панас Прусак
Творчасць:   Мікалай Адамавіч Яцкоў нарадзіўся ў г. Магілёве. З 1981 г. працуе дырэктарам Брылёўскага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёна. Свае творы друкаваў у мясцовых, рэспубліканскіх і замежных перыядычных выданнях: "За камуністычную працу", "Прыдняпроўская ніва", "Магілёўская праўда", "Веснік Магілёва", "Зямля і людзі", "Чырвоная змена", "Літаратура і мастацтва", "Ніва" (Польшча), у часопісах "Маладосць", "Полымя", "Вожык", у калектыўных зборніках "Дняпроўскія хвалі" (Магілёў, 1993), "Матчына слова", "Тутэйшы шляхціч", у хрэстаматыі для старэйшых класаў "Сэрцам роднага слова краніся" (Мінск, 1998). Як публіцыст друкаваўся у газетах: "Прыдняпроўская ніва", "Магілёўская праўда", "Магілёўскія ведамасці", "Знамя юности", "Чырвоная змена", "Літаратура і мастацтва", у часопісах: "Коммунист Белоруссии", "Беларуская думка", "Киномеханик" (Масква), "Встреча" (Масква), "Клуб" (Масква). З мая 2006 г. у вёсцы Брылі Магілёўскага раёна стаў выходзіць бюлетэнь "Брылёўскі летапіс". Сваё выданне Мікалай Яцкоў пазіцыяніруе як інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь. "Брылеўскі вернік" – другое выданне, якое пачало выдавацца у Брылях са студзеня 2010 г. Дамінуючая накіраванасць выдання – рэлігійная.Трэцяе выданне, якое выдаецца з мая 2012 г. у вёсцы Брылі Магілёўскага раёна – інфармацыйны бюлетэнь "Дняпроўская строма", дзе змяшчаюцца матэрыялы пра дзейнасць Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, старшынёй якога з’яўляецца Мікола Яцкоў. Мікалай Яцкоў актыўна выступае як кампазітар-песеннік. З’яўляецца аўтарам песенных зборнікаў "На вайсковыя матывы. Песні на ваяцкі лад" (у сааўтарстве з Янкам Купалам), "Родныя вобразы" (у сааўтарстве з Якубам Коласам), "Гронка бэзу" (у сааўтарстве з Тамашом Ляшонкам), "Знічка" (у сааўтарстве з Іванам Карэндам) і інш. Песні Міколы Яцкова друкаваліся ў шматлікіх выданнях, у аўтарскіх зборніках Васіля Карпечанкі "Толькі з табою", Генадзя Рыкоўскага "Лісце клёнаў залатое" і "Звёздная россып", Віктара Сухарава "Ненаписанная картина", Івана Цітаўца "Ёсць любоў у мяне", Сяргея Панізніка "Дабравест", Надзеі Салодкай "Апошняя квадра". Выпусціў кампакт-дыскі: "Пуцяводная ніць" (на вершы Станіслава Валодзькі), "Успомніце хоць раз" (на вершы Р. Барадуліна), "Мае сны без цябе пустыя" і "Непрычалены човен" (на вершы Э. Акуліна) і інш. Песні М. Яцкова ўвайшлі ў рэпэртуар народнага артыста Беларусі Мікалая Скорыкава, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Нэлі Багуслаўскай, Надзеі Мікуліч, Леаніда Нікольскага. Іх выконваюць Уладзімір Ухцінскі, Збыслаў Белы, ансамбаль "Любо-Дорого", шматлікія калектывы мастацкай самадзейнасці. Песні таксама ўключаліся ў канцэртныя праграмы Дзяржаўнага аркестра эстраднай і сімфанічнай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. У ліпені 2003 г. Мікалай Яцкоў прадставіў тры канцэртныя праграмы на вершы беларускіх паэтаў на міжнароднай сустрэчы "Беларускі Трыялог" у г. Крынкі (Польшча). Мікалай Яцкоў – аўтар музыкі афіцыйна зацверджанага "Гімну Магілёва" (у сааўтарстве з Аляксандрам Шлеянковым). М. Яцкоў не толькі піша вершы,складае музыку, але займаецца і фотаздымкам. Кожная публікацыя мае свае сюжэты.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: