Імя на беларускай мове:   Шаўчонак Марыя Сіланцьеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (11.05.1944, г. Клічаў, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджана медалём "За працоўную доблесць". Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1979).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шевченок Мария Силантьевна
Псеўданімы:   М. Алексеева
Творчасць:   У 1961 г. скончыла Востраўскую СШ, у 1965 г. – філалагічны факультэт БДУ. Працавала настаўніцай у Ракавіцкай СШ Шчучынскага раёна (1965-1966), у Шчучынскай раённай газеце "Савецкая вёска" (1966-1978). З 1978 г. – старшы рэдактар Гродзенскай студыі тэлебачання. Першы верш "Я піянерка" надрукаваны ў газеце "Піянер Беларусі" (1954). Аўтар зборнікаў вершаў "Белая ластаўка" (1971), "Свята зямлі" (1976), "Бацькоўскае імя" (1981), "Раса-расінка" (1985). Друкуецца і ў перыядычным друку. На словы яе вершаў Л. Захлеўным, Г. Вагнерам, І. Кузняцовым напісаны песні. Узнагароджана медалём "За працоўную доблесць". Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1979). Зараз М. Шаўчонак жыве ў Гродне.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: