Імя на беларускай мове:   Татур Мікалай Ігнатавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (03.03.1919, хутар Застар’е, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць – ??.??.2001).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, перакладчык, крытык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі, Ганаровай граматай і Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1953 г.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Татур Николай Игнатович
Псеўданімы:   Татур Мікола
Творчасць:   Татур Мікалай Ігнатавіч – пісьменнік, перакладчык, крытык. Вучыўся ў польскай вясковай пачатковай школе (в. Аколіца). Закончыў Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, Мінскі настаўніцкі інстытут нацыянальных меншасцей. З 1937 па 1940 гг. працаваў завучам СШ № 2 у г. Сянно Віцебскай вобласці, з 1940 па 1941 – завучам польскай СШ у г. Друскінінкай (цяпер Літва). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны рэдактар, загадчык рэдакцыі мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1944–1963), загадчык рэдакцыі выдавецтва "Полымя" (1963–1966), дырэктар Беларускага аддзялення Літфонда СП СССР (1966–1970), дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР (1970–1979). З 1979 г. на пенсіі. Літаратурную дзейнасць М. Татур пачаў у 1948 г. з перакладаў. Пераклаў многія творы рускіх, польскіх, украінскіх пісьменнікаў: раманы В. Ажаева "Далёка ад Масквы" (з В. Зубам), У. Кочатава "Журбіны", Э. Бэккмана "Чародка белых варон" А. Урасека "Скалакі" (з Я. Васіленкам), У. Умарбекава "Зялёная зорка", К. Брандыса "Грамадзяне" (з Я. Міско), аповесці М. Прышвіна, А. Гайдара, А. Мусатава, апавяданні А. Вішні, Л. Первамайскага, С. Лема, Я. Гушчы, Я. Івашкевіча і інш. Шмат зрабіў як перакладчык для тэатра, пераклаў на беларускую мову творы Б. Васільева, І. Штэмлера, Л. Зорына, І. Юргялевіч, А. Ліндгрэн, Г. Запольскай і інш. З 1951 г. выступаў як літаратурны крытык, з 1979 г. друкаваў эпіграмы. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі, Ганаровай граматай і Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Член СП Беларусі (1953).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: