Імя на беларускай мове:   Кудравец Анатоль Паўлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (01.01.1936, в. Аколіца, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць – 08.05.2014)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член СП Беларусі з 1969 г. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1986, за раман "Сачыненне на вольную тэму"). Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, Ганаровымі Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Кудравец Анатолий Павлович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Кудравец Анатоль Паўлавіч – беларускі пісьменнік, перакладчык. У 1951 г. скончыў сямігодку ў в. Коўбча, у 1955 г. – Слуцкае педвучылішча. Працаваў настаўнікам у Віркаўскай сямігадовай школе. У 1958 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ. Будучы студэнтам, працаваў у рэдакцыі "Калгаснай праўды" (1962-1963). Скончыўшы ўніверсітэт (1963), працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач Беларускага радыё (1963–1965), літсупрацоўнікам газеты "Літаратура і мастацтва" (1965–1966), рэдактарам, старшым рэдактарам выдавецтва "Беларусь" (1966–1970), адказным сакратаром часопіса "Маладосць" (1970–1972). У 1972-1974 гг. – галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура". З 1978 г. працаваў галоўным рэдактарам часопіса "Нёман". Упершыню ў друку з’явіўся ў 1960 г. цыклам кароткіх апавяданняў пра жыццё калгаснай вёскі. Першая кніга апавяданняў "На зялёнай дарозе" выйшла ў 1968 г. Потым кнігі "Раданіца" (1971), "Дзень перад святам" (1978), "Зімы і вёсны" (1976), "На балоце скрыпелі драчы" (1979), "За чужымі далямі" (1981), "Выбранае у двух тамах" (1987), "Смерць нацыяналіста" (1992) і іншыя. У 1975 г. выйшаў раман "Сачыненне на вольную тэму". За эсэ "Я Прыпяці выток і вусце... " у 2000 г. прызнаны лаўрэатам прэміі "ЛіМа" кампаніі "ВКТ – ОЙЛ". На кінастудыі "Беларусьфільм" экранізавана яго аповесць "Раданіца" і апавяданне "Халады ў пачатку вясны". А. Кудравец выступаў як перакладчык. У яго перакладах выйшлі кнігі Дж. Свіфта "Падарожжы Гулівера" (1974), У. Іванава "Сібірскія апавяданні" (1975), А. Нурпеісава "Змрок" (1978) і "Нягоды" (1981), А. Тамсаарэ "Аповесці" (1980), У. Караленкі "Апошні прамень" (1984), аповесць К. Сіманава "Дні і ночы", асобныя творы рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Творы А. Кудраўца выходзілі асобнымі выданнямі на рускай, латышскай, эстонскай, нямецкай, балгарскай мовах, перакладаліся на азербайджанскую, узбекскую, украінскую, чувашскую і іншыя мовы. У 1979 г. ў складзе дэлегацыі Беларускай ССР прымаў удзел у рабоце 34-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, Ганаровымі Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: