Імя на беларускай мове:   Крыванос Леанід Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (16.01.1961, г. Клічаў, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт-песеннік, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат розных літаратурных прэмій, у тым ліку Міжнароднага конкурсу на лепшы музычна-літаратурны твор, прысвечаны братэрству пагранічнікаў дзяржаў – удзельнікаў СНД (2002), прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі па выніках Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Лепшы твор 2008 года" за стварэнне цыклу песень "Мы служим с тобой на границе", Мінскай абласной літаратурнай прэміі за кнігу "Прощёное воскресенье" (2015). Старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Кривонос Леонид Михайлович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся 16 студзеня 1961 года ў г. Клічаў Магілёўскай вобласці. Закончыў Бабруйскае мастацкае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча №15 (1980), Сімферопальскае вышэйшае ваенна-палітычнае будаўнічае вучылішча (1985), Акадэмію кіравання пры Прзідэнце Рэспублікі Беларусь (1999). З 1980 па 2003 год знаходзіўся на ваеннай службе, у тым ліку з 1985 года – на пасадах афіцэрскага саставу ў пагранічных войсках КДБ СССР і ў пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь. Воінскае званне – палкоўнік. Пасля звальнення ў запас працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення аднаго з структурных падраздзяленняў на Мінскім аўтамабільным заводзе, у Мінскім аблвыканкаме, рэдактарам аддзела ў газетах “Вместе!”, “Беларуская ніва”, саветнікам-кансультантам у Інфармацыйна-аналітычным цэнтры пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аглядальнікам часопіса “Беларуская думка”. Зараз – старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Паэт, празаік, публіцыст. Друкаваўся з літаратурнымі творамі ў перыядычным друку, у калектыўных зборніках. Аўтар кніг “К истокам” (2006), “Дело чести” (2008), “Системный сбой” (2012), “Закон всемерного тяготения” (2012), “Прощёное воскресенье” (2013), “Случайное дело” (2015), “Акафист всем скорбящим” (2018), зборніка аповесцей і апавяданняў “Закон всемерного тяготения” (2023), зборніка навел “Судьбой повенчаны с границей” (2023). Лаўрэат розных літаратурных прэмій, у тым ліку Міжнароднага конкурсу на лепшы музычна-літаратурны твор, прысвечаны братэрству пагранічнікаў дзяржаў – удзельнікаў СНД (2002), прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі па выніках Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2008 года” за стварэнне цыклу песень “Мы служим с тобой на границе”, Мінскай абласной літаратурнай прэміі за кнігу “Прощёное воскресенье” (2015). Вершы прысвечаны прыродзе роднай зямлі, ваеннай тэматыцы. Асаблівае месца займаюць вершы і песні, прысвечаныя службе ў пагранічных вайсках, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Многія яго вершы пакладзены на музыку кампазітарам А. Сушыцкім.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: