Імя на беларускай мове:   Каган Сара Рувімаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (03.07.1895, в. Максімавічы, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць – ??.??.1941).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 г.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Каган Сара Рувимовна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Каган Сара Рувімаўна – беларуская паэтэса. Пісала на яўрэйскай, беларускай і рускай мовах. Любоў да літаратуры і народнай творчасці ўнаследавала ад маці. Выйшаўшы замуж, жыла ў Бабруйску. Загадвала гарадской бібліятэкай, была рабкорам газеты "Актобэр" ("Кастрычнік"). У 1935 г. з сям’ёй пераехала ў Мінск, працавала ў бібліятэчным калектары, вучылася на вячэрнім аддзяленні філфака Мінскага педінстытута. Першыя вершы С. Каган былі надрукаваны ў газеце "Актобэр" у 1929 г. З 1932 г. друкавала вершы ў часопісе "Штэрн" ("Зорка") і артыкулы ў беларускім друку. Аўтар паэтычных зборнікаў "У дарозе" (1934), "Мая радзіма" (1938), "Нашы людзі" (1940), кніг прозы "Першая прэмія" (1938), "Скрыпач" (1941). Творам С. Каган уласцівы эмацыянальнасць, багацце паэтычнага ўяўлення, душэўная высакароднасць, шчыры патрыятызм. Лепшыя апавяданні пісьменніцы выйшлі асобным зборнікам на беларускай мове ў перакладзе З. Бядулі. Загінула ў Мінскім гета ў першыя месяцы вайны.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: