Імя на беларускай мове:   Зазека Язэп Васільевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (24.06.1907, в. Востраў, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць – 27.08.1977).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, літаратуразнавец, фалькларыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджаны Ганаровай граматай і Граматай Вярхоўнага Савета Беларусі, медалямі, польскім ордэнам "Крыж партызана".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Зазека Язеп Васильевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Зазека Язэп Васільевіч – беларускі пісьменнік, літаратуразнавец. Нарадзіўся ў в. Востраў Клічаўскага раёна. У 1920 г. скончыў царкоўнапрыходскую школу, у 1922 г. – школу сялянскай моладзі. Прайшоў ваенную падрыхтоўку ў часцях асобага прызначэння, прымаў удзел у ліквідацыі банд у Чэрвеньскім раёне. У 1932 г. Я. Зазека паступіў на літаратурны факультэт Вышэйшага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1936 годзе. Вучыўся ў аспірантуры пры тым жа інстытуце. З 1940 г. намеснік дырэктара Беластоцкага педагагічнага інстытута. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік падпольнага і партызанскага руху, з красавіка 1943 – рэдактар газеты "Свіслацкая праўда" пры партызанскай брыгадзе імя Чапаева Беластоцкага злучэння. Пасля вызвалення Беларусі працаваў намеснікам дырэктара, дэканам Мінскага педагагічнага інстытута. З 1949 па 1952 загадваў кафедрай рускай літаратуры ў Адэскім педагагічным інстытуце. З 1952 па 1973 – дацэнт кафедры рускай літаратуры БДУ. Першае апавяданне "На стылёвых павуціннях" Я. Зазека апублікаваў у часопісе "Маладняк" у 1930 г. Першы зборнік апавяданняў "Рукою ворага" выйшаў у 1932 г. Аўтар кніг для дзяцей "Лясныя сябры" (1966), "Сонечны алень" (1969), "Трывожная ноч" (1972). Выступаў з артыкуламі ў перыядычным друку на літаратурныя і фальклорныя тэмы. Навуковыя інтарэсы яго былі звязаны пераважна з даследаваннем беларускага фальклору, у прыватнасці партызанскай паэзіі ваеннага перыяду, сувязі яе з прафесійнай літаратурай. Узнагароджаны Ганаровай граматай і Граматай Вярхоўнага Савета Беларусі, медалямі, польскім ордэнам "Крыж партызана".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: