Імя на беларускай мове:   Дайнека Леанід Мартынавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (28.01.1940, в. Дзмітраўка 2-я, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць – 21.08.2019).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Лірык, навеліст, раманіст, публіцыст і крытык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджаны медалямі, літаратурнай прэміяй імя І. Мележа за раман "Меч князя Вячкі", літаратурнай прэміяй імя К. Каліноўскага за раманы "Меч князя Вячкі" і "След ваўкалака".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Дайнеко Леонид Мартынович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Дайнека Леанід Мартынавіч – беларускі пісьменнік. Скончыў Дзмітраўскую сярэднюю школу. У 1957-1959 гг. вучыўся ў тэхнічным вучылішчы ў Ніжнім Тагіле. У 1959-1960 гг. працаваў на металургічным камбінаце, у трэсце "Уралспецбуд", з 1960 па 1963 гг. – служыў у Савецкай Арміі. Скончыўшы аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1967), працаваў рэдактарам перадач для дзяцей і юнацтва на Віцебскай студыі тэлебачання. З 1971 г. – старшы рэдактар беларускага тэлебачання ў Мінску, у 1972-1989 гг. адказны сакратар часопіса "Маладосць". З 1989 г. – загадчык рэдакцыі паэзіі выдавецтва "Мастацкая літаратура". Друкавацца пачаў з 1961 года. Пісаў вершы, паэмы, выдаў паэтычныя зборнікі: "Галасы" (1960), "Бераг чакання" (1972), "Начныя тэлеграмы" (1974), "Мая вясна саракавая" (1979), "Вечнае імгненне" (1981), "Сняжынкі над агнём" (1988). Некаторыя вершы пакладзены на музыку П. Альхімовічам, А. Залётневым, Ю. Семянякам. З 1976 г. піша пераважна прозу. Першыя яго апавяданні змешчаны ў кнізе "Бацькава крыніца" (1976). Аўтар дылогій "Людзі і маланкі" (1978), "Запомнім сябе маладымі" (1984), рамана “Футбол на замініраваным полі” (1983).Чытачам больш вядомы як аўтар гістарычных раманаў: "Меч князя Вячкі" (1985), "След ваўкалака" (1988), "Жалезныя жалуды" (1993). Узнагароджаны медалямі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: