Імя на беларускай мове:   Габрусева Валянціна Фёдараўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (26.02.1950, в. Развадава, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Ганаровы грамадзянін г. Клічава, ганаровы ветэран г. Магілева. Лаўрэат прэміі Магілёўскага гарвыканкама "Дасягненне" ў намінацыі "Літаратурная дзейнасць". Чатыры разы пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Мая міліцыя", узнагароджана дыпломамі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Габрусева Валентина Фёдоровна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Габрусева Валянціна Фёдараўна – паэтэса. У 1967 г. скончыла сярэднюю школу "Ганчанскае", у 1974 г. – Магілёўскую школу міліцыі. Працавала ва ўпраўленні ўнутраных спраў г. Магілёва, няведамаснай ахове Цэнтральнага раёна горада (1974-1995). Пісаць вершы пачала яшчэ ў дзяцінстве. Першы верш быў напісаны ў 1965 г. Друкавацца пачала ў 1980 г. Аўтар шэрагу калектыўных зборнікаў: "Галасы Прыдняпроўя", "Маладыя галасы". Друкавалася ў часопісе "Молодая гвардия", газетах "Літаратура і мастацтва", "На страже Октября","Могилёвская правда", "Магілёўскія ведамасці", раённай газеце "Сцяг Саветаў". Тройчы ўдзельніца семінара маладых пісьменнікаў, які праходзіў у Каралішчавічах (Мінскі раён).Чатыры разы пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Мая міліцыя", узнагароджана дыпломамі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: