Імя на беларускай мове:   Казакевіч Вячаслаў Сцяпанавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (26.09.1951, п.г.т. Бялынічы, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, эсэіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат прэміі імя М. Горкага за лепшую першую кнігу (1985). Член Саюза пісьменнікаў (1989)
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Казакевич Вячеслав Степанович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Вячаслаў Сцяпанавіч Казакевіч – паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся ў 1951 г. у п.г.т. Бялынічы. Скончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава. Працаваў у музеі-запаведніку Чэхава ў Меліхаве, перакладчыкам у навукова-даследчым інстытуце, у архіве. З 1993 г. жыве ў Японіі, працуе выкладчыкам ва ўніверсітэце горадаТаяма. Публікуецца з 1980 г. Аўтар пяці паэтычных зборнікаў: "Праздник в провинции" (1985), "Кто назовет меня братом" (1987), "Лунат" (1998), "Ползи, улитка" (2004), "Жизнь и приключения беглеца " (2006) і кніг прозы "Охота на майских жуков" (2009), "Наедине с тобою" (2009). У Токіа ў перакладзе на японскаю мову выйшла кніга-эсэ "Прославление заката" ("Ракудзицу райсан"). У выдавецтве "Рубеж" г. Уладзівастока выйшаў у свет зборнік "Сердце-корабль" (2010), які ўключае ў сябе выбраныя вершы з папярэдніх выданняў. У 2013 г. выйшаў апошні зборнік паэзіі "Из вихря и луны", які ўключае вершы апошніх гадоў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: