Імя на беларускай мове:   Васілеўская Галіна Ануфрыеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (15.01.1927, г. Клічаў, Магілёўская вобласць – 06.10.2017).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменніца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджана медалём, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Василевская Галина Ануфриевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Васілеўская Галіна Ануфрыеўна нарадзілася на Клічаўшчыне. У 1950 г. скончыла аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працавала радыёжурналістам з 1950 па 1953 гг., літаратурным супрацоўнікам часопіса "Сельская гаспадарка Беларусі" (1953-1959), рэдактарам аддзела часопіса "Работніца і сялянка" (1959-1977), рэдактарам аддзела нарыса (1977-1979), адказным сакратаром часопіса "Полымя" (1979-1982), дырэктарам бюро прапаганды мастацкай літаратуры (1982-1988). Літаратурнай працай пачала займацца з 1953 г. Першае апавяданне "Блакітныя канверты" апублікавала ў 1959 г. Аўтар твораў для дзяцей і юнацтва: дакументальна-мастацкая аповесць "Маланка ўначы" (1963), аповесць-хроніка "Бывай, Грушаўка!" (1978) – пра жыццё і ўдзел падлеткаў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў акупіраваным фашыстамі Мінску. Інтэрнацыянальнай дружбе дзяцей прысвечана аповесць "Я еду на вярблюдзе" (1970). Аб жыцці беларуса Віталя Пятроўскага, самага юнага вынаходніка ў былым СССР, расказана ў аповесці "Крылы" (1987). Дзяцінству В. Харужай прысвечана аповесць "Што помніцца..." (1991). Творы пісьменніцы перакладаліся на рускую, армянскую, малдаўскую мовы. З 1988 г. персанальны пенсіянер. Узнагароджана медалём, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 2011 годзе прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: