Імя на беларускай мове:   Хомчанка Васіль Фёдаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (12.01.1919, в. Канічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць – 1992).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў СССР (1960), узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Хомченко Василий Федорович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Васіль Фёдаравіч Хомчанка нарадзіўся ў вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна. Вучыўся ў Мінскім хіміка-тэхналагічным тэхнікуме (1934-1935), на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. 5 красавіка 1937 г. быў рэпрэсіраваны. Адбываў тэрмін на Далёкім Усходзе, у Ніжне-Амурскім лагеры, да красавіка 1941 г. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР у 1969 г. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам мінамётнага ўзвода. У 1944 г. зкончыў Буйнакскае пяхотнае вучылішча, у 1951 г. – Ваенна-юрыдычную акадэмію ў Маскве. У 1972-1985 гг. – загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар сцэнарыяў мастацкага фільма "Ветразі майго дзяцінства" і тэлевізійнага "Незнаёмая песня". Пераклаў на беларускую мову казку Р. Кіплінга "Чаму ў слоніка доўгі нос" (1974).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: