Імя на беларускай мове:   Сяднёў Масей Ларывонавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (19.08.(01.09) 1913, в. Мокрае, Клімавіцкі павет Магілёўская вобласць – 05.02.2001, пахаваны на Беларускіх могілках Саўт-Рывера, штат Нью-Джэрсі, ЗША).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, публіцыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Адзін з найбольш актыўных і таленавітых прадстаўнікоў беларускага літаратурнага замежжа, быў прадстаўлены на Нобелеўскую прэмію (1989).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Седнев Моисей Ларионович
Псеўданімы:   Масей
Творчасць:   Сяднёў Масей Ларывонавіч нарадзіўся на Магілёўшчыне. Літаратурны лёс, як і лёсы многіх рэпрэсіраваных беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, пачынаўся ў 30-я гг., калі ён, студэнт Мінскага педінстытута, друкуе свае вершы. Яны былі заўважаны літаратурнай грамадскасцю, што акрыліла маладога творцу. Аднак 22-гадовага паэта, выпускніка педінстытута, у ліку 12 найбольш здольных студэнтаў арыштавалі ў кастрычніку 1936 г., абвінавацілі ў нацдэмаўшчыне і ў распаўсюджванні "ўпадніцкіх твораў Язэпа Пушчы і "Матчынага дару" Алеся Гаруна". Прывезены ў Мінск у 1941 г., атрымаў магчымасць збегчы. Вярнуўшыся ў Мокрае, Масей працаваў на бацькавай гаспадарцы. У 1944 г. вымушаны эміграваць, апасаючыся за сваё жыццё. Жыў напачатку ў Польшчы, Германіі. З 1951 г. жыў у ЗША. Але ўсе перыпетыі лёсу не вытруцілі пачуцця любові да Бацькаўшчыны, ёй прысвяціў паэт сваю творчасць. Вялікую каштоўнасць мае турэмная паэзія М. Сяднёва. У ягонай памяці захаваліся ўсе вершы, складзеныя падчас знаходжання ў турме, канцлагерах, пры пераездзе праз Байкал, на пераправе ў Ахоцкім моры, у жудасных умовах Калымы. Яны ўвайшлі потым у кнігу "Патушаныя зоры". Лірыка гэтага часу напоўнена горкім смуткам і трагізмам. Найбольш плённымі былі для Сяднёва 80-я гады, калі ён пераехаў на пастаяннае пражыванне ў Глен-Коў. Тут напісаны і выдадзены паэтычныя зборнікі: "Ачышчэнне агнём", "А часу больш, чым вечнасць", раман "Раман Корзюк". У Глен-Коў напісана "Масеева кніга", куды ўвайшлі іранічныя біблейскія вершы, артыкулы, публіцыстыка, перапіска Сяднёва з беларускімі пісьменнікамі. Гэтаму перыяду папярэднічалі гады фізічнай працы на фабрыцы (1952-1960), выкладчыцкая работа ва ўніверсітэце Індыяны (1960-1967), дзе М. Сяднёў, навучаючы студэнтаў рускай мове і літаратуры, адначасова вучыўся сам, атрымаў "Дыплом Універсітэту Індыяна" і ступень магістра гуманітарных навук па славянскай літаратуры і філалогіі. У 1967 г. амерыканскія ўлады прапавалі яму работу на радыёстанцыі "Свабода" ў Мюнхене, дзе ён працаваў да 1983 г., узначальваў беларускую рэдакцыю. Яго імя ўпісана ў Брытанскую і Польскую энцыклапедыі, а Кнігі славутага беларускага паэта выдаваліся ў Германіі і ЗША, перакладаліся на англійскую, польскую, рускую, украінскую мовы. Здымаецца паўвекавая забарона з яго кніг на Бацькаўшчыне: яны ўведзены ў адкрыты фонд Беларускай нацыянальная бібліятэкі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: