Імя на беларускай мове:   Русецкі Аляксей Сцяпанавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (04.12.1912, сяло Студзянец, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць – ??.??.2000).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983). За кнігу вершаў "Крокі сэрца" прысуджана Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова (1981), узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Бурделев Алексей Степанович
Псеўданімы:   Русецкі
Творчасць:   Аляксей Сцяпанавіч Русецкі нарадзіўся ў сяле Студзянец Касцюковіцкага раёна. Скончыў Маскоўскі зааветэрынарны інстытут (1935), служыў у Чырвонай Арміі. З 1936 г. працаваў ва ўпраўленні саўгасаў у Мінусінску, у бактэрыялагічных лабараторыях Масквы і Мінска. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Калінінскім, Заходнім, 3-м Прыбалтыйскім франтах. Прымаў удзел у разгроме імперыялістычнай Японіі. У 1947 г. дэмабілізаваны. Працаваў літкансультантам СП БССР (1947-1952, 1960-1967), загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса "Беларусь" (1952-1960), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Полымя" (1967-1973), старшым рэдактарам рэдакцыі часопіса "Беларусь" (1973-1980). Член СП СССР з 1947 г. З першымі вершамі выступіў у друку ў 1934 г. Створанае А. Русецкім – каштоўная і эстэтычна значная старонка беларускай паэзіі, якая ў наш час узнялася да шырокіх агульнаеўрапейскіх даляглядаў, закрануўшы свет чалавечай асобы і істотныя аспекты агульначалавечай сацыяльнафіласофскай, інтэлектуальнай праблематыкі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: