Імя на беларускай мове:   Юрчанка Георгій Фёдаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (31.01.1928, в. Кудрычы, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць – 1.04.2014).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, сатырык, крытык, публіцыст, эпіграміст, вучоны-філолаг, краязнаўца, кнігавыдавец.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Юрченко Георгий Федорович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Юрчанка Георгій Фёдаравіч друкуецца з 1959 г. У зборніках пародый і эпіграм "Распрэжаны Пегас" (1965), "Вярхом на вожыку" (1968), "Немеладычныя мелодыі" (1974), "Парнаскія ўхабы" (1979), "У натхнёнай паграбеньцы" (1983), "Негабляванае пегасня" (1989) вострай сатырай высмейвае хібы, пралікі ў творчасці асобных беларускіх празаікаў, паэтаў, крытыкаў. Асноўны напрамак навуковай дзейнасці Г. Юрчанкі –дыялектная лексіка і фразеалогія. Займаўся вывучэннем і сістэматызацыяй гаворак Мсціслаўскага раёна – мяжы непасрэдных кантактаў сучасных рускіх і беларускіх гаворак. Выдаў "Дыялектны слоўнік: з гаворак Мсціслаўшчыны", у якім растлумачыў значэнне 2170 дыялектных слоў, што адсутнічаюць у нарматыўным "Беларуска-рускім слоўніку", ці зарэгістраваны ў ім не з усімі значэннямі. У слоўніку многа арыгінальных мясцовых слоў, падаюцца дзеясловы, якія не маюць адпаведных сінонімаў у літаратурнай мове. Асаблівая ўвага звернута на пераноснае значэнне слоў, надзвычай характэрнае для гаворак Мсціслаўшчыны. У слоўніку "Народная сінаніміка", на матэрыяле гаворак Мсціслаўшчыны, Г.Ф. Юрчанка распрацаваў 440 сінанімічных радоў, у якія увайшло больш за 4000 шырокаўжывальных слоў. На аснове мсціслаўскіх гаворак ён склаў фразеалагічны слоўнік у трох тамах: "І коціцца, і валіцца", "І сячэ, і паліць", "Слова за слова". Тут апрацавана 16150 фразеалагічных выразаў і іх варыянтаў. У канцы кожнай кнігі падаецца слоўнік народных слоў, якія не ўвайшлі ў ранейшыя працы аўтара. У працу "Сучаснае народнае слова: З гаворкі Мсціслаўшчыны" Г.Ф. Юрчанка уключыў лексічны матэрыял, сабраны ў 1970-1980-я гг. у мсціслаўскіх гаворках (каля 4 тыс. слоў). Большасць артыкулаў Г.Ф. Юрчанкі па дыялектнай лексіцы раскрываюць цяжкадаступныя і малавывучаныя лексічныя пласты народнай мовы. Ён публікаваў таксама зборы фальклорных матэрыялаў, шматлікія рэцэнзіі на слоўнікі, артыкулы пра мову і мастацкія асаблівасці твораў беларускай літаратуры.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: