Імя на беларускай мове:   Батракова Наталля Мікалаеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (18.05.1964, п.г.т. Бялынічы, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменніца, паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Батракова Наталья Николаевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Наталля Мікалаеўна Батракова – сучасная беларуская пісьменніца, паэтэса. Нарадзілася ў Бялынічах, скончыла СШ № 2 і Гомельскі БДУ інжынераў транспарту. Піша прозу і вершы на рускай мове. Працавала на розных пасадах у сістэме Беларускай чыгункі, вядучым спецыялістам страхавой кампаніі "ТАСК", намеснікам дырэктара сумеснага прадпрыемства "Белпрамтэхімпэкс", кіраўніком прадстаўніцтва транспартнай кампаніі "Hansa Grand". Любоў да друкаванага слова ўзнікла яшчэ ў раннім дзяцінстве. Пісаць Наталля пачала ў 16 – спачатку складала вершы, потым прыйшла чарга сур’ёзнай прозы. Яе кнігі – раманы-дылогіі "Территория души" і "Площадь согласия" – сталі сапраўднымі бэстсэлерамі на беларускім кніжным рынку. Удала пабудаваны сюжэт, тонкі псіхалагізм і пранікненне ва ўнутраны свет герояў не толькі ўтрымліваюць чытацкую цікавасць на працягу ўсяго апавядання, не толькі дазваляюць чытачам пагасціць на тэрыторыі пачуццяў, але і нанова асэнсаваць такія звыклыя паняцці, як каханне, сяброўства, сямейныя каштоўнасці, адказнасць за свае ўчынкі... Апошні раман "Миг бесконечности", які Наталля Батракова прэзентавала на XIX Мінскай Міжнароднай выставе-кірмашу, стаў самай прадаваемай мастацкай кнігай Беларусі ў 2012 г. У ім пісьменніца апавядае аб сямейных каштоўнасцях, прафесійнай этыцы, аб тым, што за ўсе нашы справы і ўчынкі прыходзіцца спаўна адказваць. Па выніках прафесійнага конкурсу "Брэнд года – 2012", які праводзіўся ў Беларусі (25 студзеня 2013 г.), Наталля Батракова стала брэнд-персонай 2012 г. у намінацыі "Культура". Першай кнігай аўтара стаў зборнік вершаў "Состояния души", які пабачыў свет у 2000 г., затым зборнік "Сто сорок жизненных мгновений" (2004). Наталля Мікалаеўна падтрымлівае творчыя сувязі з былым аднакласнікам, музыкантам і кампазітарам Юрасем Несцярэнка, выконвае песні на ўласныя вершы. Адна з іх – "Подарите себе роман". Пісьменніца з задавальненнем сустракаецца з прыхільнікамі свайго таленту, адгукаецца на любыя прапановы аб правядзенні творчых сустрэч або прэзентацый.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: