Імя на беларускай мове:   Пісьмянкоў Алесь Уладзіміравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (25.02.1957, в. Бялынкавічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць – 23.04.2004).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, эсэіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член СП Беларусі (1984), лаурэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998), лаўрэат прэміі "Залаты апостраф" (2004, пасмяротна).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Письменков Александр Владимирович
Псеўданімы:   Алесь
Творчасць:   Алесь Уладзіміравіч Пісьмянкоў – беларускі паэт, эсэіст. Нарадзіўся ў вёсцы Бялынкавічы, вучыўся ў Бялынкавіцкай сярэдняй школе. Асаблівы ўплыў на Алеся аказаў настаўнік мовы і літаратуры А. Нікіценка, які ў час вучобы ў Смаленску неаднойчы сустракаўся з А. Твардоўскім і М. Ісакоўскім. А. Пісьмянкоў пачаў пісаць вершы яшчэ ў школе. Першы верш надрукаваны ў 1972 г. у касцюковіцкай раённай газеце "Сцяг камунізму". У абласным і рэспубліканскім друку выступае з 1974 г. Пасля школы, у 1974-1975 гг. працаваў карэспандэнтам касцюковіцкай раённай газеты "Сцяг камунізму". Тады ж асабіста пазнаёміўся з А. Пысіным, які прыязджаў на сустрэчу з членамі раённага літаб’яднання.У 1975 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1980 г. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 г. У 1990 г. абраны сакратаром Саюза. Працуе ў часопісе "Полымя" намеснікам галоўнага рэдактара, галоўным рэдактарам "ЛіМ" (1999-2002). У 2002 г. перайшоў у рэдакцыю часопіса "Вожык" (2002-2004). Яго вершам характэрна рамантычная ўзнёсласць, імкненне лірычнага героя да дабрыні, добразычлівае стаўленне да чалавека. Адначасова паэт поўны непрымірымасці да чэрствасці, абыякавасці, душэўнай глухаты. Пісаў казкі для дзяцей: "Заўзятары" (1993), "Ласуны- веселуны" 1997). У 2012 г. выйшаў зборнік выбраных твораў "Не знікай". Імя А. Пісьмянкова прысвоена Касцюковіцкай дзіцячай бібліятэцы.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: