Імя на беларускай мове:   Шастакоў Павел Пятровіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (29.06.1889, г.п. Манастыршчына, Смаленская вобласць – 1937).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шестаков Павел Петрович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Шастакоў Павел Пятровіч – паэт, журналіст. Скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам школы граматы ў 1906 г. З 1916 г. – у складзе 7-ай артылерыйскай брыгады ваяваў на румынскім фронце. У 1917 г. – у Маскве, прапаршчык 2-га запаснога палка цяжкай артылерыйскай брыгады, удзельнік кастрычніцкага ўзброенага паўстання. З 9 лістапада – член Маскоўскага Савета салдацкіх дэпутатаў. З 1918 па 1919 гг. у Мсціславе – член павятовага выканкама і загадчык аддзела народнай асветы, рэдактар павятовай газеты "Думы бедняка". Удзельнік грамадзянскай вайны. З 1921 г. у Мінску – начальнік палітасветы Мінскага ваенкамата, намеснік старшыні Галоўпалітасветы Беларусі, галоўны інспектар па клубах і хатах-чытальнях. З верасня 1926 г. па жнівень 1928 г. у Маскве – загадчык беларускага сектара Камуністычнага інстытута нацменьшынстваў імя Ю.Б. Мархлеўскага. З верасня 1928 па жнівень 1929 г. намеснік наркама асветы БССР. З сакавіка па ліпень 1929 г. адказны рэдактар газеты "Савецкая Беларусь". З кастрычніка 1935 па жнівень 1936 г. – дырэктар Белдзяржвыдавецтва. Быў членам ЦВК БССР (1929-1932). Аўтар лібрэта першай оперы М.М. Чуркіна "Вызваленне працы", многіх вершаў і артыкулаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: