Імя на беларускай мове:   Цітоў Іван Васільевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (??.??.1918, в. Быстрыца, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат журналісцкіх прэмій журнала "Огонек", газет "Звязда", "Вечерний Минск". Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, медалямі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Титов Иван Васильевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Цітоў Іван Васільевіч – журналіст, пісьменнік, удзельнік Вялікай Айчынай вайны. Пасля заканчэння Мінскага зааветэрынарнага тэхнікума да 1939 г. працаваў у рэдакцыі райгазеты "Бальшавік Мсціслаўшчыны". У 1939 г. скончыў Мінскі інстытут журналістыкі, прызваны ў Чырвоную Армію. У 1941 г. скончыў Ташкенцкае пяхотнае вучылішча і быў назначаны адказным сакратаром дывізіённай газеты "Вперед за Родину". У жніўні 1941 г. прымаў ўдзел у паходзе савецкіх войск у Іран, а ў лістападзе гэтага ж года ў абароне Масквы. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, 3-ім Украінскім франтах. Удзельнік Яска-Кішынёўскай аперацыі, вызвалення Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Будапешта. Тройчы паранены. У маі 1942 г. – інструктар палітаддзела 113-ай стралковай дывізіі, у сакавіку 1943 г. – старшы інструктар. Вызначыўся пры фарсіраванні рэк Днепр і Паўднёвы Буг у сакавіку 1944 г., за што быў узнагароджаны ордэнам Айчынай вайны І ступені. Пасля вайны служыў у складзе Паўднёвай групы войск, у войсках Бакінскай ваеннай акругі, Паўночнай групе войск і Беларускай ваеннай акруге. Быў намеснікам рэдактара дывізійнай газеты, карэспандэнтам і начальнікам аддзела армейскай і акруговай газет, спецыяльным карэспандэнтам. З 1950 г. падпалкоўнік. Пасля звальнення ў запас працаваў загадчыкам аддзела газеты "Звязда". Аўтар дакументальных аповесцей "Участковы інспектар" (1978), "Капитан милиции" (1980), "За парогам дазволеннага" (1982). Член Саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат журналісцкіх прэмій журнала "Огонек", газет "Звязда", "Вечерний Минск".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: