Імя на беларускай мове:   Мельнікаў Мікола
Гады жыцця, месца нараджэння:   (??.??.1957, в. Кісялёўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат прэміі камсамола Магілёўшчыны.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Мельников Николай Алексеевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Мельнікаў Мікалай Аляксеевіч нарадзіўся ў вёсцы Кісялёўка ў 1957 г. Працаваў няштатным карэспандэнтам раённай газеты "Сцяг камунізму". Упершыню надрукаваў вершы ў газеце "Чырвоная змена" (1981). Друкаваўся ў штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", альманаху "Дзень паэзіі". Яго вершы ўвайшлі ў зборнік паэзіі "Галасы Прыдняпроўя: Магілёўшчына літаратурная" (1991), "Крыніцы душы". Выдадзены зборнік "Васільковая далячынь" (1991). Жыве ў горадзе Бабруйску.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: