Імя на беларускай мове:   Фамін Уладзімір Аўрамавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (20.05.1935, в. Старынка, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць – 14.10.1994).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, філосаф, кандыдат філасофскіх навук.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Фомин Владимир Аврамович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Фамін Уладзімір Аўрамавіч – беларускі філосаф, паэт, кандыдат філасофскіх навук. Закончыў Мсціслаўскае педагагічнае вучылішча (1953), аддзяленне журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы (1964), аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага. Працаваў у рэдакцыях Быхаўскай і Шклоўскай раённых газет, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Ленінскага райкама партыі г. Мінска. Выкладаў у Мінскім інстытуце культуры, у 1980 г. – дэкан бібліятэчнага факультэта. Друкаваўся ў часопісах "Маладосць", у газетах "Літаратура і мастацтва", "Чырвоная змена". У 1972 г. выдаў зборнік вершаў "Падслухаў сэрца". У. Фамін спрабаваў свае сілы ў жанры паэмы. Напісаў цікавы твор "Балада пра жалезны батальён", у аснову якога пакладзена гераічнае змаганне міліцэйскага батальёна пад камандаваннем капітана К. Уладзімірава пад Магілёвам у ліпені 1941 г. з фашыстамі. Амаль усе байцы і камандзір загінулі, але памяць пра іх подзвіг жыве ў сэрцы народа. Актыўна працаваў у галіне сатыры. У 1982 г. выйшаў яго сатырычны зборнік "Калі ласка, – на святло!" Паэт накіроўваў трапныя стрэлы ў бок бюракратаў, абібокаў, дармаедаў, прайдзісветаў, выпівох, балбатуноў. Сатырай прасякнуты вершы "Падмочаны", "Запрацаваліся", "Хадора-кантралёр". Асабліва ўдалыя карацелькі "Сумленны", "Сінхронныя думкі". Не абышоў сваёй увагай У. Фамін і прозу. Пісаў сатырычныя апавяданні, фельетоны, у якіх змагаўся з рознымі заганнымі з’явамі нашага жыцця. На словы У. Фаміна кампазітар Б. Віташнеў злажыў песню "Беларусь" ("Глядзішся ў блакітныя азёры"). Паэт часта выступаў па радыё з навуковымі паведамленнямі, з вершамі. Жыццё яго трагічна абарвалася 14 кастрычніка 1994 г.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: