Імя на беларускай мове:   Левановіч Леанід Кірэевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (14.09.1938, в. Клеявічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць - 14.06.2021).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, драматург.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998). Літаратурная прэмія імя Івана Мележа (1999). Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры (2005). Дыплом ІІІ ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Лепшы твор 2009 года" за кнігу прозы "Палыновы вецер" (2009).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Леонов Леонид Киреевич
Псеўданімы:   Левановіч
Творчасць:   Леанід Кірэевіч Левановіч нарадзіўся ў в. Клеявічы Касцюковіцкага раёна. Скончыў Магілёўскае культасветвучылішча (1956) і факультэт журналістыкі Дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1963). Працаваў ва ўстановах культуры Дзяржынскага і Касцюковіцкага раёнаў (1956-1958). Служыў на Балтыйскім флоце (1958-1961). Працаваў у рэспубліканскіх газетах "Знамя юности", "Сельская газета", штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва" (1963-1971). У 1971-1974 гг. – рэдактар аддзела мастацтва і крытыкі часопіса "Нёман". З 1974 г. – адказны сакратар, з 1975 г. – рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса "Полымя". У 1980-1982 гг. – галоўны рэдактар літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1984 г. – старшы рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура". Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1975 г. Друкуецца з 1955 г. Кнігі нарысаў "Гаспадар зямлі" (1971), "Зялёны трохкутнік" (1973) пра вёску. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў "Мадонна з кветкаю" (1976), "Якар надзеі" (1979), зборніка публіцыстыкі "Хлеб і мужнасць" (1987). Аўтар кніг "Вяртанне ў радыяцыю" (1997), "Палыновы вецер" (2009), "Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста" (1998). У цыкле раманаў-хронік пра пасляваенную вёску "Шчыглы" (1986), "Паводка сярод зімы" (1989), "Дзікая ружа" (1993), "Сіняе лета" (1998) – імкненне паказаць народную душу, жыццястойкасць беларускай нацыі, матывы дома і сям’і. Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма "Дом майстроў", п’ес "Ці любіце вы грэчку?" (1972), "Чабор" (1973), драмы "Пасля разводу" (1980), гераічнай хронікі "Павел і Хуаніта" (1974).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: