Імя на беларускай мове:   Фамін Сяргей Уладзіміравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (29.04.1906, в. Пепелеўка, Манастыршчанскі раён, Смаленская вобласць – 04.12.1941).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Фомин Сергей Владимирович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Фамін Сяргей Уладзіміравіч – паэт. Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1925), літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ (1930). Два гады працаваў настаўнікам на Барысаўшчыне. Выкладаў беларускую і рускую літаратуру ў Горацкай сельска-гаспадарчай акадэміі. Член літаратурнага аб’яднання "Маладняк", БелАПП і іншых. 4 студзеня 1934 г. быў арыштаваны і прысуджаны да вышэйшай меры пакарання. Пасля апеляцыі Вярхоўным судом СССР расстрэл заменены пазбаўленнем волі на 10 гадоў. Адбываў зняволенне ў Рэспубліке Комі АССР. У 1941 г. адбыўся паўторны суд, С. Фамін прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 4 снежня 1941 г. Па першай справе рэалібітаваны ў 1957 г., па другой у 1958 г. Першы верш апублікаваў у 1924 г. у газеце "Соха и молот". Пісаў па-беларуску. Публікаваўся ў часопісах "Маладняк", "Полымя", "Маладняк Барысаўшчыны". Пасля расколу "Маладняка" ўваходзіў у "Пралетарска-сялянскую беларускую літаратурную суполку". У 1927 г. асобным выданнем выйшла яго паэма "Балота". У 1929 г. падрыхтаваў да друку кнігу вершаў "Дымнае жыта", але яна не была надрукавана. Асобныя вершы паэта змешчаны ў "Анталогіі беларускай паэзіі" (1961), зборніку "Універсітэт паэтычны" (1971).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: