Імя на беларускай мове:   Таўбін Юлій Абрамавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (15.09.1911, г. Астрагожск, Варонежская вобласць – 30.10.1937).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Таубин Юлий Абрамович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Таўбін Юлій Абрамавіч – беларускі паэт. Нарадзіўся ў г. Астрагожску Варонежскай вобласці. У 1911 г. разам з бацькамі пераехаў у г. Мсціслаў. Скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Вучыўся ў БДУ. Быў сябрам Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Уваходзіў у нефармальнае літаратурнае аб’яднанне ТАВІЗ. Арыштаваны 25 лютага 1933 г. 10 жніўня 1933 г. асуджаны на два гады з высылкай на Урал (паводле звестак "повадам для першага арышту Юлія Таўбіна стаў ліст з-за мяжы ад цёткі, якая нібыта пераехала з Польшчы ў Амерыку"). Жыў у Цюмені. 4 лістапада 1936 г. паўторна арыштаваны і этапаваны ў Мінск, дзе 29 кастрычніка 1937 г. Вярхоўны суд СССР прысудзіў Ю. Таўбіна да вышэйшай меры пакарання. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у ліку другіх беларускіх літаратараў быў расстраляны ў двары турмы НКВД. Рэабілітаваны па першай справе – 4 жніўня 1956, па другой – 29 ліпеня 1957 г. Друкавацца паэт пачаў у 1926 г. у часопісе "Маладняк Калініншчыны", газеце "Чырвоная змена". З таго часу пачаў уваходзіць у Мсціслаўскую літаратурную студыю, актыўна публікавацца ў розных перыядычных выданнях ("Беларускі піянер", "Чырвоны сейбіт", "Світанне"). У асабліва плённы перыяд з 1930 па 1932 гг. у паэта выходзяць пяць кніг вершаў: "Агні" (1930), "Каб жыць, спяваць і не старэць... " (1931), "Тры паэмы" (1931), "Мая другая кніга" (1932). Паэма "Таўрыда" (1932) друкавалася асобным выданнем. Пасля смерці паэта выйшлі дзве анталогіі: "Выбраныя вершы" (1957) і "Вершы" (1969). Няскончанай засталася вершаваная аповесць "Доктар Батурын". Закончаная кніга "Лірыка. Эпас" не паспела выйсці ў свет, яе рукапісы захоўваюцца ў архіве крытыка Л. Бэндэ. Апынуўшыся ў цюменскай высылцы Ю. Таўбін пісаў пераважна на рускай мове. З 1934 па 1935 г. напісаў дзве паэмы: "Михайло" (рукапіс паэмы захаваў украінскі пісьменнік Н. Белаконь і ў 1960-я перадаў С. Шушкевічу) і "Осада" (машынапіс захаваўся ў архіве М. Лужаніна). У друк трапілі два яго рускамоўныя вершы "Друзьям" (Знамя, 1936, № 5) і "Тедди" (Огонёк, 1936, № 22). З 1928 г. Ю. Таўбін актыўна займаўся мастацкім перакладам. Спачатку аддаваў перавагу творам на рускай (У. Маякоўскі, А. Безыменскі, С. Анісімаў, А. Чэхаў), украінскай (Л. Скрыпнік, Г. Міхайлец, М. Чумандрын), польскай (А. Лемеш) мове. Звяртаўся да твораў І. Гётэ. Падрыхтаваў зборнік беларускіх перакладаў з Г. Гайнэ, які не паспеў апублікавацьз-за арышту. Незадоўга да арышту паслаў у Ленінградскае аддзяленне выдавецтва "Художественная литература" падборку перакладаў на рускую мову вершаў Альфрэда Гаўсмана, якія потым увайшлі ў зборнік "Антология новой английской поэзии" (выйшаў праз 20 дзён пасля расстрэлу паэта).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: