Імя на беларускай мове:   Губернатараў Міхась Аляксеевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (1946, в. Ангелаўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Губернаторов Михаил Алексеевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Міхась Аляксеевіч Губернатараў нарадзіўся ў 1946 г. у вёсцы Ангелаўка Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Друкуецца з 1964 г. у часопісах "Маладосць", "Полымя", у абласных і рэспубліканскіх газетах. У 70-я —пачатку 90-х гадоў працаваў на кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага педінстытута (універсітэта). Выдадзены зборнікі "Пакланенне агню" (1984), "Паверка" (1973). Яго вершы ўвайшлі ў зборнік паэзіі "Рунь" (1970). Асноўны іх матыў — рамантычнае захапленне хараством, паэтызацыя кахання, прыроды. Чыстыя, акварэльныя фарбы, меладычна-фальклорныя інтанацыі, шчырасць і ўзвышанасць пачуццяў — характэрныя рысы вершаў М.Губернатарава.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: