Імя на беларускай мове:   Левановіч Павел Антонавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (03.11.1914, в. Мазалава, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць – 20.12.1943).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, публіцыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Леванович Павел Антонович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Левановіч Павел Антонавіч нарадзіўся ў 1914 г. у в. Мазалава. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мсціславе ў так званай "бурдзілаўцы". Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, геаграфічны факультэт. Першыя яго мастацкія творы з’явіліся ў друку ў 1934 г. Друкаваўся ў газетах "Чырвоная змена", "Звязда", "Літаратура і мастацтва", "Святло Кастрычніка", у часопісах "Полымя рэвалюцыі", "Іскры Ільіча". У апавяданні "На Сожы" малады празаік імкнуўся паказаць светапогляд, мысленне, моманты сталення новага чалавека. Найбольшы плён прынеслі яму апавяданні для дзяцей. У 1938 г. выйшаў з друку яго зборнік "Дружба". Пісьменнік паказаў сябе нядрэнным знаўцам дзіцячай псіхалогіі. Многія яго творы не страцілі пазнавальнага і выхаваўчага значэння і ў наш час. Часта выступаў П. Левановіч як публіцыст. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны змагаўся на фронце. Трапіў у палон, збег з Крычаўскага лагера ваеннапалонных, дапамагаў партызанам. З кастрычніка 1943 г. зноў на фронце ў радах Чырвонай арміі. Быў цяжка паранены, памёр у шпіталі ад ран. Яго імя ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы, у назве вуліцы горада Мсціслава.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: