Імя на беларускай мове:   Вырко Ларыса Фёдараўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (11.10.1954, в. Дзяляцічы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Буренкова (Вырко) Лариса Федоровна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Ларыса Фёдараўна Вырко нарадзілася у вёсцы Дзяляцічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў вёсцы Брацькавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, куды сям`я пераехала ў 1957 г. Пасля заканчэння Брацькавіцкай сярэдняй школы паступіла ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, дзе атрымала спецыяльнасць інжынера-тэхнолага. З 1980 г. жыве і працуе ў горадзе Століне. Вершы Л. Вырко друкаваліся ў раённым, абласным і рэспубліканскім перыядычным друку, яна з’яўляецца ўдзельніцай мастацкай самадзейнасці гарадскога дома культуры, актыўна супрацоўнічае з краязнаўчым музеем. Аўтар кнігі вершаў "Там, дзе зоры глядзяцца ў Гарынь" (2009), кнігі апавяданняў і вершаў "Тут мае карані" (2010), укладальнік зборнікаў песень "Фальклорныя песні Століншчыны" (2012), "Фальклорныя песні Прыбяседскага краю" (2013).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: