Імя на беларускай мове:   Леганькоў Віктар Фёдаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (14.08.1941, г. Мсцілаў, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, публіцыст
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюза Беларусі. Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны", медалем Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны прэміямі Саюза журналістаў БССР і Саюза журналістаў СССР.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Леганьков Виктор Федорович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Віктар Леганькоў – адзін з вядомых і таленавітых беларускіх журналістаў. Нарадзіўся ў г. Мсціславе. Скончыў СШ № 3, затым Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт журналістыкі. Пісаць пачаў яшчэ ў пятым класе. З 1967 па 1992 г. працаваў уласным карэспандэнтам газет "Белорусская нива", "Сельская жизнь". З 1992 г. працуе ў газеце "Белорусская нива". Яго артыкулы, нарысы, допісы адрозніваюцца глыбокімі ведамі сялянскіх праблем, неаднаразова адзначаліся прэміямі Саюза журналістаў БССР і Саюза журналістаў СССР. Яго пяру належаць зборнікі нарысаў "Земля отцов", "Ветераны", "Люди высокого долга". У 1993 г. за цыкл публіцыстычных нарысаў "Неизвестная война" стаў лаўрэатам прэміі Федарацыі прафсаюза Беларусі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: