Імя на беларускай мове:   Белянінаў Леў Мінавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (04.01.1934, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Белянинов Лев Минович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Белянінаў Леў Мінавіч нарадзіўся 4 студзеня 1934 г. у г. Касцюковічах. Вучыўся ў Касцюковіцкай сярэдняй школе, а потым – вайсковая служба, вучоба ў Касцюковіцкім сельскім прафтэхвучылішчы, работа загадчыкам сельскага клуба, работа ў райкаме камсамола і на цалінных землях Казахстана, вучоба ў Гомельскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя В. П. Чкалава і работа настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы, старшым выхавацелем санаторнай школы-інтэрната, інжынерна-тэхнічным работнікам на Беларускім цэментным заводзе. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, жыве ў г. Касцюковічы. Друкуецца ў раённай газеце "Голас Касцюкоўшчыны". Яго вершы ўвайшлі ў зборнікі вершаў "Крыніцы душы".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: