Імя на беларускай мове:   Лапікава Святлана Васільеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (03.01.1974, в. Новыя Віхраны, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджана Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкома за публікацыі, прысвечаныя тэме сацыяльнай аховы насельніцтва.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Лапикова Светлана Васильевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Лапікава Святлана Васільеўна нарадзілася на Магілёўшчыне. У 1989 г., пасля заканчэння Разанцаўскай васьмігодкі, паступіла ў Магілёўскае педвучылішча імя К.Д. Ушынскага. З 1993 па 1997 г. працавала настаўнікам пачатковых класаў Сапрынавіцкай СШ і Лютнянскай пачатковай школы Мсціслаўскага раёна, выхавальнікам у школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот г. Мсціслаўля, выкладала рускую мову і літаратуру ў Антонаўскай СШ Чавускага раёна. З 1994 па 2000 г. студэнтка завочнага аддзялення філфака Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта ім. А. Куляшова. У 2004 г. закончыла аспірантуру Інстытута літаратуры ім. Я. Купалы НАН Беларусі. З верасня па снежань 1997 г. – загадчыца аддзела інфармацыі раённай газеты "Святло Кастрычніка". Са снежня 1997 па сакавік 2002 г. – намеснік галоўнага рэдактара Дрыбінскай раённай газеты "Савецкая вёска".З красавіка па верасень 2002 г. – намеснік загадчыка аддзела адукацыі, начальнік аддзела па справах моладзі Дрыбінскага райвыканкама. З кастрычніка 2002 г. – адказны сакратар, а з красавіка 2003 па чэрвень 2007 г. – намеснік галоўнага рэдактара ГУ "Рэдакцыя газеты "Навіны Старадарожчыны" Мінскай вобласці". Першыя вершы былі надрукаваны на старонках раённай газеты "Святло Кастрычніка" у 1990 г., затым у зборніку "Маладыя галасы", які выдаваўся ў педвучылішчы. У канцы 1990-х пачатку 2000 г. друкавалася ў літаратурных газетах і часопісах: "ЛіМ", "Чырвоная змена", "Маладосць". Аўтар кнігі лірыкі "Зажги свечу" (2000 г.). Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях "Народная газета", "ЛіМ", "Белорусская нива", абластных "Мінская праўда", "Могилевские ведомости", "Вечерний Могилев" і інш. У маі 2007 г. узнагароджана Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама за публікацыі, прысвечаныя тэме сацыяльнай аховы насельніцтва. З ліпеня 2007 г. жыве ў г. Магілёве, працуе на тэлерадыёкампаніі "Магілёў". Член Беларускага саюза журналістаў з 1999 г.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: