Імя на беларускай мове:   Бардоўскі Аляксандр Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (03.05.1946, в. Бялынкавічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларуь, ганаровы нафтавік канцэрна "Белнафтахім". Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Бардовский Александр Михайлович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Бардоўскі Аляксандр Міхайлавіч нарадзіўся 3 мая 1946 г. у вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна. У 1964 г. скончыў Бялынкавіцкую сярэднюю школу, працаваў загадчыкам Арцюхоўскай сельскай бібліятэкі. У 1971 г. скончыў Джамбульскі тэхналагічны інстытут. Працаваў на Навабеліцкім камбінаце хлебапрадуктаў, на нафтаправодзе "Дружба", галоўным інжынерам нафтаправода "Дружба". Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь, ганаровы нафтавік канцэрна "Белнафтахім". Пісаць вершы і друкавацца пачаў са школьных гадоў, першыя публікацыі ў раёнай газеце "Сцяг камунізма". Друкаваўся ў абласным і рэспубліканскім друку: "Литературной газете", "ЛіМе", часопісе "Нёман". Зборнікі вершаў "На крыжы тваіх рук", "Выспы часу".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: