Імя на беларускай мове:   Ждан Алег
Гады жыцця, месца нараджэння:   (05.01.1944, г. Смаленск)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Пушкин Олег Алексеевич
Псеўданімы:   Ждан Алег
Творчасць:   Ждан Алег – празаік. Сапраўднае імя Пушкін Алег Алексеевіч, нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Жыў і вучыўся ў г. Мсціслаўлі. Скончыўшы дзесяцігодку ў 1955 г., паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута. Пасля яго заканчэння працаваў слесарам, інжынерам-дыспетчарам на будаўніцтве Карагандзінскага металургічнага камбіната з 1960 па 1961 г., затым на Брацкім лесапрамысловым комплексе. Там пачаў пісаць апавяданні. Першае з іх "Санька, Туся і брыгадзір" было апублікавана ў 1963 г. у штотыднёвіку "Литературная Россия". З 1963 г. жыве ў Мінску. Працаваў на Мінскім трактарным заводзе з 1963 па 1972 г., затым старэйшым рэдактарам Беларускага тэлебачання, з 1973 па 1976 г. быў рэдактарам кінастудыі "Беларусьфільм". Завочна скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў 1969 г., а таксама сцэнарнае аддзяленне Вышэйшых двухгадовых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1978 г на творчай працы. Першая кніга прозы Алега Ждана "У час развітання" выйшла ў 1975 г. Творы пісьменніка друкуюцца ў часопісах "Нёман", "Новый мир", "Знамя", "Дружба народов", "Юность". Выдадзены кнігі прозы: "У гасцях і дома", "Знаёмы", "Рысы і абліччы", "Па абодва бакі прахадной", "Самастойнае жыццё", па яго сцэнарыях "Сумленны, разумны, нежанаты" і "Хочаце любіце, хочаце не" зняты фільмы. У 1993 г. Беларускі тэатр імя Я. Коласа (Віцебск) паставіў п’есу А. Ждана "Салгалі Богу, салгалі". Пісьменнік займаецца перакладамі на рускую мову твораў беларускіх пісьменнікаў, падтрымлівае цесную сувязь з мясцовай газетай "Святло Кастрычніка", на старонках якой рэгулярна публікуюцца новыя творы пісьменніка.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: