Імя на беларускай мове:   Ермалаеў Уладзімір Фаміч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (27.12.1933, у вёсцы Галавачы Дрыбінскага (зараз Горацкага раёна) Магілёўскай вобласці – 12.12.2014).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Сатырык, гумарыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ермолаев Владимир Фомич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Ермалаеў Уладзімір Фаміч – сатырык, гумарыст і вучоны-гісторык. Нарадзіўся будучы паэт 2 студзеня 1933 г. у вёсцы Галавачы Дрыбінскага (зараз Горацкага раёна) Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка і калгасніцы. Дзяцінства і юнацкія гады прайшлі ў вёсцы Пятухоўка Чаускага раёна. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны сям’я Ермалаевых пераехала ў вёску Залессе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, на радзіму маці. Бацька паэта Фама Васільевіч быў настаўнікам, працаваў загадчыкам пачатковай школы і разам з аднавяскоўцамі быў мабілізаваны на барацьбу з фашыстамі. На фронце ваяваў у чыне малодшага лейтэнанта, кіраваў стралковым узводам, быў паранены і кантужаны. Загінуў 19 кастрычніка 1944 г. у жорсткім баю на польскай зямлі. Пасля заканчэння сямігодкі паступіў у Мсціслаўскае педвучылішча, якое закончыў у 1953 г. Студэнтам пачаў спрабаваць сілы ў мастацкай творчасці. Першыя вершы 18-ці гадовы юнак змясціў на старонках мсціслаўскай раёнкі з тагачаснай назвай "Калгасная газета". Пасля была вучоба ў Мінскім педінстытуце імя М. Горкага. Працу пачынаў у Смаргоні інспектарам райана, працаваў настаўнікам, сакратаром райкома камсамола. Друкаваў вершы ў раённай газеце, у "Чырвонай змене". З 1963 г. працуе ў Мінску ў ЦК ЛКСМБ, у Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй адукацыі. З 1968 г. выкладае гісторыю ў ВНУ сталіцы, у тым ліку інстытуце замежных моў, у політэхнічным інстытуце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю. У. Ермалаеў напісаў шэраг навуковых прац гістарычнага плана, у якіх галоўную ўвагу звяртаў на развіцце беларускай навукі і ўмацаванне яе сувязі з вытворчасцю. Больш дваццаці гадоў выступаў лектарам таварыства "Веды", быў старшынёй секцыі лектараў-міжнароднікаў. Методыцы падрыхтоўкі лекцый прысвяціў некалькі брашур і надрукаваў шэраг артыкулаў у зборніках і перыядычных выданнях. Большасць яго сатырычных і гумарыстычных твораў звязана з падзеямі пастперабудовачнага часу, з рэаліямі сенняшняга дня: абвальныя працэсы ва ўсім, разгул беззаконня, бязмежны рост цэн, абагачэння вярхоў, рост кучкі багацеяў, згалення мас. У сатырычных творах У. Ермалаева нярэдка праглядваюцца канкрэтныя сітуацыі з нашага жыцця. Сам сын вёскі сатырык добра ведае драматычнае становішча сельскай гаспадаркі. Трывогай і болем прасякнуты яго вершы "Пустое месца", "З трывогай да Бога", "Цана абутку" і іншыя. У апошнія гады Ермалаеў паспяхова асвоіў складаны жанр літаратурнай пародыі. Цікавая пародыі на Л. Галубовіча, К. Камейшу і інш. Выдаў тры зборнікі гумару і сатыры. У 1999 г. прыняты ў Саюз пісьменнікаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: