Імя на беларускай мове:   Гарэцкі Максім Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (18.02.1893, в. Малая Багацькаўка, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць – 10.02.1938).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, драматург, літаратуразнаўца, перакладчык, крытык, фалькларыст, лексікограф.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Горецкий Максим Иванович
Псеўданімы:   Амстиславский; Беларус; Дед Кузьма; Дзед Кузьма; К
Творчасць:   Гарэцкі Максім Іванавіч пачаў друкаваўся з 1912 г. у газеце "Наша ніва", у якой 25 студзеня 1913 г. змясціў першае апавяданне "У лазні". Першы зборнік апавяданняў "Рунь" выйшаў у Вільні ў 1914 г. Аўтар драматызаванай аповесці "Антон" (1914 г., апублікавана ў 1919 г.). Пачатак дакументальнага жанра ў беларускай літаратуры 20 ст. паклала кніга дакументальна-мастацкіх запісаў "На імперыялістычнай вайне" (1915-1919 гг., апублікаваны ў 1926 г.), дзе М. Гарэцкі, надаўшы сваім асабістым уражанням ваеннага часу форму салдацкага дзённіка, з суровай і мужнай праўдзівасцю паказаў грабежніцкую сутнасць вайны. Антываенны характар маюць і апавяданні "Літоўскі хутарок", "Рускі" (1915), "Генерал" і "На этапе" (1916). Рэчаіснасць напярэдадні імперыялістычнай вайны адлюстравана ў аўтабіяграфічнай аповесці "Меланхолія" (пачатак 20-х гг.). Падзеі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны паказаны ў аповесці "Дзве душы" (1919). На дакументальным і аўтабіяграфічным матэрыяле створаны раман "Камароўская хроніка" (1930–1932, 1937). М. Гарэцкі збіраў і вывучаў беларускі фальклор (зборнік "Народныя песні з мелодыямі", 1928 г., з А. Ягоравым). Аўтар "Гісторыі беларускае літаратуры" (Вільня, 1920 г.), "Хрэстаматыі беларускае літаратуры. 11 век – 1905 г." (Вільня, 1922 г.), шматлікіх літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, слоўнікаў "Руска-беларускі слоўнік" (Смаленск, 1918 г.; 2-ое выд., Вільня, 1920 г.) і інш. На беларускую мову пераклаў асобныя працы У.І. Леніна, творы М. Горкага, А. Фадзеева, Ю. Лебядзінскага, У. Арсеньева. Кнігі М. Гарэцкага выдадзены на рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, польскай, нямецкай мовах. У 1993 г. у в. Малая Багацькаўка створаны музей імя М. Гарэцкага, які ў пачатку 2011 г. быў передадзены са складу Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і стаў філіялам раённага гісторыка-археалагічнага музея. У яго гонар у Горках названа бібліятэка, вуліца, устаноўлена мемарыяльная дошка. У Мінску, на вуліцы Рэвалюцыйнай, 2, устаноўлена памятная дошка і помнік у гонар Максіма Гарэцкага. У 1997 г. створаны Міжнародны фонд братоў Гарэцкіх. У 1993 г. да стагоддзя Максіма Гарэцкага беларуская пошта выпусціла ў абарачэнне паштовую марку.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: