Імя на беларускай мове:   Бубнаў Генадзь Фёдаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (09.05.1948, в. Цяляткава, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Бубнов Геннадий Федорович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Бубнаў Генадзь Фёдаравіч – паэт, перакладчык. У 1972 г. скончыў факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам Галоўнай рэдакцыі прапаганды, а з 1974 г. – старшым рэдактарам літаратурнай рэдакцыі Беларускага радыё. У 1975-1977 гг. – літсупрацоўнік, у 1977-1984 гг. – рэдактар аддзела крытыкі і бібліяграфіі, а з 1984 г. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Неман". Дэбютаваў вершамі ў 1963 г. Піша на рускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі "Связующая нить" (1975), "Ржаной полдень" (1978), "Вещий камень" (1987), гісторыка-філасофскіх даследаванняў "Левый и правый, или Время умирать и время жить" (1989), "Красный жезл запрета, или Тот покой, который вы ожидаете" (1990). Асноўная тэматыка яго паэзіі – свет вясковага чалавека. На рускую мову пераклаў "Першую кнігу" І. Мележа (1980), аповесць І. Шамякіна "Ветви и корни" (1988), асобныя вершы Я. Купалы, П. Панчанкі, Р. Барадуліна і інш.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: