Імя на беларускай мове:   Шашалевіч Васіль Антонавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (09.01.1897 в. Мхінічы, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць – 23.10.1941).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Драматург.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шашалевич Василий Антонович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Сям’я Шашалевiчаў прымала актыўны ўдзел у культурным жыццi Краснаполля. Яны стварылi народны тэатр, якi iснуе i цяпер. Дзякуючы намаганням Шашалевiчаў у школе былi створаны драматычны i лiтаратурны гурткi. Выходзiў рукапiсны часопiс "Пралеска". Для драмгуртка не хапала п’ес i браты самi пiсалi аднаактоўкi. З гэтага i пачаўся шлях Васiля Шашалевiча ў драматургiю. 1925 г. – напiсана першая драма "Апраметная" ("Зруйнаваная цемра"); 1927 г. – драма "Змрок"; 1926-1928 гг. – пiша драму ў 4-х дзеях "Трэцяя сiла", але яна не захавлась; 1927-1929 гг. – у часопiсе "Узвышша" друкуецца драма у абразках "Воўчыя ночы"; 1931 г. – драма "Рой"; 1933 г. – драма "Сiмфонiя гневу". В. Шашалевiч пiсаў таксама вершы. Яго першы верш "Сож" надрукаваны у 1927 г. Перакладаў на беларускую мову драматычныя творы А. Чэхава, раманы I. Тургенева "Рудзiн", "Дваранскае гняздо". Ён досыць прафесiйна iграў на вiаланчэлi i скрыпцы, маляваў, пiсаў сцэнарыi для кiно, збiраў i апрацоўваў народныя песнi. У 1930-1931 гг. і 1937-1941 гг. – рэпрэсіраваны.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: