Імя на беларускай мове:   Шаржановіч Ксенія Віктараўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (11.01.1987, Чэхаславакія).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шаржанович Ксения Викторовна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Таленавітая маладая паэтэса Ксенія Шаржановіч нарадзілася ў Чэхаславакіі ў сям’і ваеннаслужачых. Скончыла Лапіцкую сярэднюю школу Асіповіцкага раёна. Закончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Жыве ў Мінску і працуе выхавальнікам у дзіцячым садзе. Ксенія пачала пісаць вершы яшчэ ў пачатковай школе, а ў адзінаццатым класе, не крывячы душой, яе ўжо можна было назваць сапраўдным паэтам. Гавораць, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Творчасць Ксеніі – гэта доказ дадзенага выказвання. Яна – рознабаковы чалавек: добра спявае, займаецца жывапісам, захапляецца паэзіяй Цвятаевай, Ахматавай, Ясеніна і іншых творцаў. Па сваім светаадчуванні, па ўменні знаходзіць трапныя выразы яна ўжо сапраўдны майстар. Вершы друкаваліся ў часопісах "Бярозка", "Маладосць", "Нёман", газетах "Знамя юности", "Літаратура і мастацтва" і інш. У 2008 г. выйшаў у свет першы зборнік Ксеніі Шаржановіч "Сланечнікі кахання", галоўным героем якога з’яўляецца Каханне. У творах паэткі ёсць цеплыня і сцюжа, шчасце і боль, узнёсласць і спустошанасць, як ёсць гэта ў жыцці кожнага чалавека. Вядомы беларускі паэт Міхась Башлакоў вельмі цёпла і прачула гаворыць пра творчасць Ксеніі: "У Ксеніі Шаржановіч ёсць і свая манера, і свой стыль. Яе вершы не зблытаеш з вершамі іншых маладых паэтаў". Ксенія Шаржанові нядаўна стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: