Імя на беларускай мове:   Шашалевіч Андрэй Антонавіч (Андрэй Мрый)
Гады жыцця, месца нараджэння:   (1893 в. Палуж, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць – 08.10.1943).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шашалевич Андрей Антонович
Псеўданімы:   Андрэй Мрый
Творчасць:   Літаратурную дзейнасць Андрэй Мрый пачынаў з газетных нататак, прысвечаных розным падзеям і здарэнням з добра знаёмага яму вясковага жыцця. Займаўся тэатральнай самадзейнасцю, краязнаўчай працай. Актыўна супрацоўнічаў з часопісам "Наш край". Першы раз А. Мрыя арыштавалі ў 1934 г. Ён спаўна зведаў тры гады лагернага жыця: два гады знаходзіўся ў адміністрацыйнай высылцы ў Валагодскай вобласці, працаваў у леспрамгасе, а затым у 1938 г. яму дазволілі забраць сям’ю, з якой жыў у Мурманскай вобласці. У 1940 г. ён быў у другі раз арыштаваны Мурманскім НКУС. На гэты раз, нягледзечы на беспадстаўныя абвінавачванні, Маскоўская спецыяльная калегія за "удзел у антысавецкіх арганізацыях" прыгаварыла яго да 5 гадоў пазбаўлення волі. Усё створанае ў высылцы – раман "Жывы дом", аповесці, навелы – было канфіскавана па суду. Выпушчаны з лагера Андрэй Мрый не даехаў некалькі станцый дадому і памёр 8 кастрычніка 1943 г. Рэабілітаваны 6.01.1961 г. Творчасць А. Мрыя і для нашага часу застаецца з’явай жывой і актуальнай, аб чым сведчыць факт публікацыі яго твораў у часопісах "Полымя", "Маладосць","Беларусь", выданне рамана ў Маскве на рускай мове. Раман "Запіскі Самсона Самасуя" з’яўляецца вяршынным дасягненнем усёй савецкай сатырычнай прозы. Адметнасць яго – і ў абагульняючым размаху сатырычных карцін, і ў выбары самога аб’екта сатырычнага высмейвання, і ў разнастайнасці спалучэння сродкаў сатырычнай абмалёўкі персанажаў, сатырычных фарсаў, і ў глыбіні мастацкага спасціжэння сучаснага яму жыцця. Пры жыцці творы А. Мрыя асобнай кнігай не выдаваліся.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: