Імя на беларускай мове:   Ткачоў Мікалай Гаўрылавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (8.03.1918 в. Горанка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць – 20.04.1979).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ткачев Николай Гаврилович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Дзяцінства яго прыпала на самыя няўстойлівыя гады, калі на Краснапольшчыне даволі адчувальнай была неўладкаванасць пасля грамадзянскай вайны. Але сялянская праца давала загартоўку. Ён заўсёды з удзячнасцю ўспамінаў сваю першую настаўніцу, якая прывіла яму шчырую любоў да роднага слова, да роднай літаратуры. Першай самастойна прачытанай кнігай, дзе ён па-сапраўднаму адчуў зіхаценне і водар роднага слова, была славутая паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка". А далей далучалі яго да чароўнага свету літаратуры бессмяротныя творы Пушкіна, Лермантава, Гогаля, Талстога, Шаўчэнкі, Купалы, Цёткі, Багдановіча і многіх іншых пісьменнікаў. Пасля заканчэння сямігодкі падаўся на ўласны хлеб: у 1933 г. паступіў рабочым на Віцебскую мэблевую фабрыку і адначасова вучыўся на вячэрнім рабфаку. У 1939 г. заканчыў планава-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В.І. Куйбышава, аднак па спецыяльнасці працаваць не пайшоў, перацягнула літаратура. Ён стаў супрацоўнікам газеты "Піянер Беларусі". У 1940 г. быў прызваны ў армію, служыў інструктарам-літаратарам дывізійнай газеты. У такім рангу і сустрэў вайну. Быў на фронце, партызаніў на Клічаўшчыне. У 1943 г. стаў супрацоўнікам магілёўскай абласной газеты "За Радзіму", дзе на пасадзе загадчыка аддзела працаваў да 1949 г. У гэты час ён прыклаў шмат намаганняў для арганізацыі Магілёўскага абласнога аддзялення пісьменнікаў Беларусі. У 1949 г. пераехаў у Мінск і да 1957 г. працаваў адказным сакратаром часопіса "Полымя". З 1972 г. М.Г. Ткачоў быў дырэктарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Друкуецца з 1938 г. У часопісе "Полымя рэвалюцыі" надрукавана першае апавяданне "На граніцы". Ён пісаў пра тое, што добра ведаў, што перажыў, што бачыў уласнымі вачыма. Яго нарысы и апавяданні вылучаліся багатай жыццёвай фактурай, свежасцю мастацкіх фарбаў. Раман "Згуртаванасць", прысвечаны барацьбе беларускага народа супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. У iм намалявана шырокая панарама развiцця партызанскага руху – ад першых падпольных груп да партызанскага злучэння – у адным з усходнiх раёнаў Беларусi. Пераклаў на беларускую мову зборнік апавяданняў В. Рошкі "Што мае вочы бачылі", аповесць М. Прыляжаевай "Жыццё Леніна". У зборнік "Пошукі скарбаў" увайшлі лепшыя апавяданні пісьменніка. Нарыс "Дарога барацьбы" надрукаваны ў зборніку "Іх справы золатам гараць". У апавяданнях і нарысах пісьменнік услаўляе сваіх сучаснікаў, занятых мірнай працай. Цiкавасць да чалавека – адна з самых арганiчных рысаў ягонага таленту, яна кiруе учынкамi герояў, перад якiмi раскрываюцца свет, людзi, сэрцы. Краснапольцы шануюць памяць свайго земляка – iмя М. Ткачова прысвоена Краснапольскай цэнтральнай раённай бiблiятэцы.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: