Імя на беларускай мове:   Лабаноўскі Леанід Васільевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (18.11.1930, в. Сасновіца, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць – 25.04.2005. Пахаваны ў г.п. Краснаполле).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, гісторык, краязнаўца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола ў галіне літаратуры і мастацтва (1980). Удастоены спецыяльнай прэміі "Чалавек года – 2003".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Лобановский Леонид Васильевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   У 1951 г. закончыў гiстарычны факультэт Магiлёўскага педiнстытута. Працаваў дырэктарам Пелiшчанскай СШ Брэсцкай вобласцi, затым Раснянскай СШ Дрыбiнскага раёна, з 1958 г. па 1962 г. – дырэктарам Краснапольскага Дома пiянераў i школьнiкаў. У 1960 г. Л.В. Лабаноўскi закончыў рэжысёрскае аддзяленне пры Цэнтральным Доме народнай творчасцi ў Маскве. Кiраваў тэатрам Краснапольскай СШ "Арляня" i самадзейным народным тэатрам пры Краснапольскiм РДК. Пад яго кiраўнiцтвам тэатр стаў пераможцам аглядаў сярод сельскiх тэатральных калектываў вобласцi. За гэту работу тэатральны калектыў i яго рэжысёр былi ўзнагароджаны граматамi Вярхоўнага Савета БССР. З 1977 г. займаўся вывучэннем гiсторыi Краснапольшчыны, мае больш за 420 публiкацый у газетах i часопiсах. У 1985 г. пры Краснапольскай СШ Л.В. Лабаноўскi адкрыў гiсторыка-краязнаўчы народны музей. Ён з’яўляўся адным з арганізатараў стварэння грамадскай ініцыятывы "Асацыяцыя краязнаўцаў малых мястэчак Магілёўшчыны". Па яго парадзе ў Краснаполлі 25-26 сакавіка 2005 г. былі праведзены Першыя краязнаўчыя чытанні прадстаўнікоў гэтай Асацыяцыі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: