Імя на беларускай мове:   Цыганкова Галіна Віктараўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.03.1962, в. Галіцкая Мыза, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Цыганкова Галина Викторовна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Галіна Віктараўна Цыганкова – паэтэса, журналістка. Нарадзілася на Магілёўшчыне, працуе ў рэдакцыi Клімавіцкай раённай газеты "Родная нiва". Па-майстэрску валодае рознымі літаратурнымі жанрамі. Свой першы верш "Зiма" Галiна Вiктараўна напiсала, калi вучылася ў трэцiм класе. Вершы Г. Цыганковай – цёплыя, душэўныя, лiрычныя, глыбока кранаюць чытача сваёй шчырасцю, дабрынёй, любоўю да Радзiмы: Як чалавеку трэба мала: Каб шчасце дом не пакідала. А шчасце, калі сонца свеціць, І дзеці – лепшыя ў свеце. Першы зборнік – "Бомы душы" – убачыў свет у 1998 г. Яе лепшыя вершы ўвайшлі ў зборнікі "Палітра жыцця", "Вераснёвы ранак". Многія вершы прысвяціла дзецям, якія заўсёды былі ў цэнтры яе ўвагі. Вершы для дзяцей забіяцкія, вясёлыя, з гумарам, яны вучаць малых гуляць, адгадваць загадкі, спяваць калыханкі. Яны сабраныя ў зборніку "Сонечны зайчык". Акрамя вершаў Г. Цыганкова піша аповесці, казкі, прыказкі, песні, прыпеўкі. Паэзіі Галіны Цыганковай, арыгінальна напісаным нататкам, абразкам, замалёўкам, артыкулам, нарысам, праўдзівым "жыццёвым гісторыям" уласцівы сапраўдны лірызм, глыбіня пачуццяў, веданне тэмы. Мясцовымі кампазітарамі, сярод якіх заслужаны дзеяч культуры Леанід Ячнеў, многія вершаў паэткі пакладзена на музыку. Прыемным сюрпрызам для аматараў музыкі стала выданне зборніка песен "На хвалі мелодыі". Неаднаразова станавілася пераможцай абласных і рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: